Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк загаварыў пра дэвальвацыю


Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Мікалай Лузгін заявіў, што ня можа спрагназаваць, які будзе курс беларускага рубля ў бліжэйшай пэрспэктыве.

На прэсавай канфэрэнцыі спадар Лузгін заявіў, што Нацыянальны банк ня будзе публікаваць ці абвяшчаць афіцыйныя прагнозы курсу беларускага рубля да іншых валют. Ён адзначыў, што на дынаміку курсу беларускага рубля ўплывае вельмі шмат фактараў:

«За мінулы год у нас курс да даляра зьнізіўся на 2,6%, да эўра — на 5%, да расейскага рубля — на 8%. Ніхто ня ведае, які будзе курс даляра да эўра або да расейскага рубля праз пэўны пэрыяд. А гэта таксама будзе ўплываць і на наш курс, бо ў нас прывязка да кошыка з трох валют».

Прадстаўнік Нацбанку падкрэсьліў, што ў пытаньнях курсаўтварэньня банк стаіць на прынцыповай пазыцыі:

Пры заплянаванай на гэты год інфляцыі ў 10–12%, мабыць, павінна быць нейкая невялікая дэвальвацыя, як у мінулым годзе

«У асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі напісана, што ў нас ажыцьцяўляецца рынкавае курсаўтварэньне на аснове попыту і прапановы на міжбанкаўскай валютнай біржы».

Пры гэтым, адзначыў Лузгін, у Нацбанку «няма задачы штучна стрымліваць курс, трымаць яго на пэўным узроўні»:

«Задача — проста згладжваць ваганьні і карэктаваць курс у залежнасьці ад зьмяненьняў курсаў на міжнародных рынках».

Разам з гэтым Лузгін не выключае, што «нейкія зрухі курсу будуць»:

«Пры заплянаванай на гэты год інфляцыі ў 10–12%, мабыць, павінна быць нейкая невялікая дэвальвацыя, як у мінулым годзе. Але калі яна будзе невялікая, плаваючая, нічога страшнага няма. Калі пры гэтым будзе рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва, калі будзе рэальны рост ВУП, то гэта будзе нармальная сытуацыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG