Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночную Карэю пакараюць за палёты ў космас


Запуск ракеты, 12-га сьнежня
Запуск ракеты, 12-га сьнежня

ААН рыхтуе санкцыі супраць Паўночнай Карэі.

Рада Бясьпекі ААН можа ўвесьці санкцыі супраць паўночнакарэйскага касьмічнага агенцтва.

«Праект новай рэзалюцыі гатовы да таго, каб яго вынесьлі на галасаваньне» — паведаміла ў аўторак крыніца Расейскага інфармацыйнага агенцва «Новости» у штаб-кватэры ААН.

Паводле гэтай крыніцы, рэзалюцыя прадугледжвае пашырэньне сьпісу тых, хто трапляе пад санкцыі — у гэты пералік уводзе касьмічнае агенцтва Паўночнай Карэі.

12 сьнежня 2012-га КНДР запусьціла ракету, якую, паводле адмыслоўцаў, можна ўзброіць ядзернай боегалоўкай. Радыюс палёту гэтай ракеты — 13 тысячаў кілямэтраў.

Вайсковыя адмыслоўцы перакананыя, што Пхеньян ўжо валодае ядзернымі прыстасаваньнямі, якія былі выпрабаваныя ў 2006 і 2009 гадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG