Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альжыр: 37 замежнікаў загінулі ў выніку вайсковай апэрацыі


Абдэльмалік Сэляль

Абдэльмалік Сэляль

Прэм’ер-міністр Альжыру Абдэльмалік Сэляль заявіў, што 37 замежнікаў з васьмі краінаў загінулі ў выніку захопу баевікамі комлексу па здабычы газу, які знаходзіцца на мяжы зь Лівіяй.

Улады Альжыру па-ранейшаму не могуць знайсьці сем замежнікаў.

Прэм’ер Альжыру адзначыў, што 32 баевіка, прыйшлі з суседняй краіны Малі. Там французскія і малійскія войскі змагаюцца зь ісламскімі групоўкамі. Сэлаль дадаў, што сярод баевікоў былі грамадзяне Эгіпту, Нігеру, Маўрытаніі, Тунісу, Малі, а таксама Канады.

У выніку вайсковай апэрацыі 29 баевікоў забітыя, трое захопленыя ў палон.

Вайсковая апэрацыя па вызваленьню закладнікаў адбылася ў сыботу 20 студзеня. Баевікі ўтрымлівалі закладнікаў чатыры дні.
XS
SM
MD
LG