Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 студзеня — разьвітаньне зь Міхасём Чарняўскім


Паніхіда адбудзецца 22 студзеня a 10-й раніцы ў Доме Смутку ў Менску. Адрас: Кабушкіна, 49 (заезд з вуліцы Куляшова, раён Партызанскага пр-та).

Чарняўскага пахаваюць на радзіме, у вёсцы Круці Мядзельскага раёна Менскай вобласці.

Гісторык і археоляг Міхась Чарняўскі памёр 20 студзеня раніцай на 75-м годзе жыцьця.

Міхась Чарняўскі — дасьледнік паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі, археоляг і гісторык, пісьменьнік, дацэнт кафедры археалогіі і дапаможных гістарычных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў БНФ ды ініцыятар адраджэньня беларускай сацыял-дэмакратыі.

XS
SM
MD
LG