Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкая кампанія ў Армэніі пачалася з галадоўкі


Перадвыбарчы мітынг у Ерэване ў падтрымку прэзыдэнта Саргсяна.

Перадвыбарчы мітынг у Ерэване ў падтрымку прэзыдэнта Саргсяна.

У Армэніі ў панядзелак афіцыйна стартавала прэзыдэнцкая перадвыбарчая кампанія.

У прызначаных на 18 лютага выбарах удзельнічаюць 8 кандыдатаў, сярод якіх цяперашні прэзыдэнт Серж Саргсян. У суботу ў інтэрвію нашай радыёстанцыі Саргсян заявіў, што кіраўнік дзяржавы будзе абраны на канкурэнтнай аснове.

Яшчэ адзін кандыдат, Андрыас Гукасян, з панядзелка пачаў бестэрміновую галадоўку ў Ерэване, патрабуючы ад Цэнтральнай выбарчай камісіі аб'явіць несапраўднай рэгістрацыю кандыдатуры дзейнага прэзыдэнта. Гукасян заяўляе, што кіроўная Рэспубліканская партыя Армэніі падчас кожных выбараў аказвае ціск на электарат, учыняе незаконныя дзеяньні, якія ўплываюць на вынікі галасаваньня, у выніку выбары ў Армэніі ўжо даўно страцілі сэнс.

Цэнтральная выбарчая камісія заяўляе, што прававых падставаў, каб прызнаць рэгістрацыю кандыдатуры Сержа Саргсяна несапраўднай, няма, а апазыцыйны кандыдат патрабуе ад ЦВК прыняць палітычнае рашэньне
XS
SM
MD
LG