Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інаўгурацыя Барака Абамы


У Вашынгтоне адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на другі тэрмін. Спачатку прэзыдэнт наведаў набажэнства ў царкве, адкуль накіраваўся да ўпрыгожанага сьцягамі Капітолія, дзе і прынёс прысягу, паўтарыўшы тэкст за старшынём Вярхоўнага Суду ЗША: «Я, Барак Хусэйн Абама, урачыста клянуся, што буду добрасумленна выконваць абавязкі прэзыдэнта Злучаных Штатаў і наколькі стане мне сілы, буду падтрымліваць, ахоўваць і абараняць Канстытуцыю Злучаных Штатаў. І дапамажы мне Бог».


У сваёй прамове, зьвернутай да грамадзянаў ЗША, Абама адзначыў, што амэрыканцаў зьвязваюць традыцыйныя каштоўнасьці — жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця. Прэзыдэнт ЗША таксама падкрэсьліў, што амэрыканская эканоміка аднаўляецца, а росквіт краіны залежыць, у першую чаргу, ад сярэдняй клясы.

Цытаты з інаўгурацыйна прамовы Барака Абамы:


«Кожны раз, калі мы зьбіраемся на інаўгурацыю прэзыдэнта, мы становімся сьведкамі дзейнай сілы нашай Канстытуцыі. Мы пацьвярджаем абяцаньне нашай дэмакратыі. Мы нагадваем, што аб’ядноўвае гэтую краіну ня колер нашай скуры або дагматы нашай веры, і не паходжаньне нашых імёнаў. Тое, што робіць нас выключнымі — тое, што робіць нас амэрыканцамі — гэта нашая вернасьць ідэі, сфармуляванай ў дэклярацыі больш за два стагодзьдзі таму: «Мы падтрымліваем ісьціну, якая відавочная: усе людзі створаныя роўнымі».

«Сёньня мы працягваем бясконцы шлях, каб злучыць сэнс гэтых словаў з рэаліямі нашага часу. Гісторыя паказала, што, хоць гэтыя ісьціны і відавочныя, яны ніколі самі па сабе не выконваюцца: хоць свабода гэта дар ад Бога, але народ павінен яе зьберагаць тут, на Зямлі».

«Гэта пакаленьне амэрыканцаў перажыло мноства крызісаў, што загартавала нашую рашучасьць і даказала нашую ўстойлівасьць. Дзесяцігодзьдзе вайны сканчваецца. Аднаўленьне эканомікі пачалося. Магчымасьці Амэрыкі бязьмежныя, паколькі мы валодаем усімі якасьцямі, якія патрэбныя ў гэтым сьвеце: маладосьць і энэргія; разнастайнасьць і адкрытасьць; бясконцы патэнцыял для рызыкі і шанец пераасэнсаваньня. Мае амэрыканцы, мы створаныя для гэтага моманту, і мы будзем карыстацца ім — пакуль карыстаемся ім разам»
.

На інаўгурацыі, нягледзячы на халодны зімовы дзень, прысутнічалі сотні тысяч людзей. Многія зь іх казалі, што знаходзяцца там, каб стаць часткай гісторыі. Сярод гледачоў шмат турыстаў з усяго сьвету. Сёньняшняе мерапрыемства — 57-я ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі амэрыканскіх прэзыдэнтаў.

Падчас цырымоніі Абама трымаў руку на дзьвюх Бібліях. Адна зь іх, на якой Абама прысягаў і 4 гады таму, належала прэзыдэнту Абрагаму Лінкальну. Сёньня да яе Абама дадаў яшчэ адну — Біблію знакамітага сьвятара, змагара за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга, які быў забіты ў 1968 годзе.

Падчас цырымоніі Абама трымаў руку на дзьвюх Бібліях. Адна зь іх, на якой Абама прысягаў і 4 гады таму, належала прэзыдэнту Абрагаму Лінкальну. Сёньня да яе Абама дадаў яшчэ адну — Біблію знакамітага сьвятара, змагара за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга, які быў забіты ў 1968 годзе.


Прэзыдэнт Абама выходзіць на інаўгурацыю на Капітоліі ў Вашынгтоне.

Прэзыдэнт Абама выходзіць на інаўгурацыю на Капітоліі ў Вашынгтоне.


Прэзыдэнт Абама і віцэ-прэзыдэнт Байдэн на цырымоніі інаўгурацыі

Прэзыдэнт Абама і віцэ-прэзыдэнт Байдэн на цырымоніі інаўгурацыі


Абама прыме прысягу другі раз

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША: традыцыі і навацыі

Другі тэрмін Абамы: амбітныя мэты, але асьцярожная стратэгія

Амэрыканец у Беларусі: Мяне рытуалы не цікавяць

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG