Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 правілаў слушных паводзінаў у трэнажорнай залі


У час росту папулярнасьці фізычных практыкаваньняў многія людзі не задумваюцца над правіламі добрага тону ў трэнажорных залях і фітнэс-клюбах.

Агенцтва Reuters паспрабавала абагульніць існыя рэкамэндацыі на гэты конт.

1. Правільна апранайцеся на трэніроўку. Занадта аголеныя целы або ювэлірныя ўпрыгожаньні адцягваюць увагу людзей ад заняткаў.

2. Пільнуйце сваю сумку ў распранальні, своечасова хавайце яе ў шафу, каб ніхто не спатыкнуўся.

3. Трымайце пітную ваду ў заўсёды зачыненых пляшках і ні ў якім выпадку не прыносьце з сабой у трэнажорную залю ежу.

4. Старайцеся не размаўляць падчас заняткаў, засяроджвайцеся на трэніроўцы. Гучныя стогны адцягваюць увагу суседзяў.

5. Не забывайцеся пераводзіць тэлефоны ў бязгучны рэжым. Калі ж вам трэба пазваніць — адыдзіце далей ад іншых, каб нікому не замінаць.

6. Ваша спартовае адзеньне павінна быць заўсёды чыстым і ня пахнуць потам. У адваротным выпадку вы рызыкуеце страціць сяброў-партнэраў.

7. Трэба захоўваць спакой у любой сытуацыі. Заняткі ў фітнэс-групах заўсёды праходзяць на дэмакратычнай аснове. Таму трэба лічыцца зь інтарэсамі іншых.

8. Аддавайце перавагу групавым заняткам перад адзіночнымі практыкаваньнямі. Даказана, што групы лепш уплываюць на вынікі вашых трэніровак.

9. Паважайце прастору іншых і не выцясьняйце іх у кут залі.

10. Заўсёды майце пры сабе ручнік. Ім можна ў разе патрэбы прыкрыцца або выцерці ім спацелыя трэнажорныя прылады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG