Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: падлетак расстраляў сваю сям’ю


15-гадовы Нээмія Грыега расстраляў бацьку, брата і двух сёстраў.

Трагедыя адбылася ў горадзе Альбукерке (штат Нью-Мэхіка).

Грыега страляў па родных з розных відаў зброі. У тым ліку і са штурмавой вінтоўкі.

Хлопца затрымалі.

Паліцыя пакуль ня высьветліла, ці была гэта зброя ў сям’і, альбо падлетак ўзяў яго аднекуль яшчэ.

Днямі прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыняў пакет захадаў, накіраваных на ўзмацненьне кантролю над продажам зброі.

Гэта адбылося пасьля таго, як 14 сьнежня ў выніку страляніны ў школе штату Канэктыкут загінулі 20 дзяцей і 6 дарослых.
XS
SM
MD
LG