Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі адрэдагавалі апошні фільм пра Бонда


У Кітаі ў кінапракат выходзіць вэрсія фільма «Скайфол», пакроеная цэнзарскімі нажніцамі.

Зь фільма былі канфіскаваныя сцэны, якія ўскосна крытыкуюць улады Кітая, а таксама могуць здацца для кітайцаў крыўднымі.

Так, зь фільма прыбралі сцэну, у якой францускі кілер, рыхтуючыся да замаху ў Шанхайскім хмарачосе, расстрэльвае каля ліфта ахоўніка-кітайца.

Дыялёг Джэймса Бонда і дзяўчыны Севярын таксама падпаў цэнзуры: у перакладзе няма згадкі пра тое, што ў Кітаі яе прымушалі займацца прастытуцыяй.

У іншым эпізодзе падобным чынам былі адрэдагаваныя словы антаганіста Бонда Рауля Сыльвы (Хаўер Бардэм), калі той згадвае пра катаваньні ў кітайскай контрразьведцы, пасьля таго, як брытанскія шпіёны перадалі яго ўладам Паднябеснай.

Улады Кітая пэрыядычна цэнзуруюць замежныя фільмы.
XS
SM
MD
LG