Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Альжыры вырасла колькасьць ахвяраў крызісу з закладнікамі на газавым комплексе Амэнас ў Сахары.

На газавым комплексе пасьля штурму спэцназу знойдзеныя новыя целы закладнікаў і баевікоў, агульны лік ахвяраў вырас да 80. Сярод іх — грамадзяне Вялікабрытаніі, Японіі, Малайзіі і іншых краін.

Пошукавая апэрацыя працягваецца суткі пасьля таго як спэцыяльныя сілы штурмавалі комплекс, захоплены раней баевікамі ісламісцкай групоўкі, якая такім чынам пратэставала супраць францускага вайсковага ўмяшальніцтва ў Малі.

Міністар замежных спраў Францыі Лоран Фабіюс падтрымаў рашэньне алжырскіх сілаў аб штурме, зазначыўшы, што «сытуацыя была невыноснай».

Паводле афіцыйных зьвестак, выратаваныя 685 грамадзян Альжыра і 107 замежнікаў, якія апынуліся ў палоне.
XS
SM
MD
LG