Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алжыр: 25 закладнікаў знойдзеныя забітымі


На паўднёвым усходзе Алжыру знойдзеныя целы 25 супрацоўнікаў газавага прадпрыемства, захопленых у закладнікі баявікамі ў сераду.
На паўднёвым усходзе Алжыру знойдзеныя целы 25 супрацоўнікаў газавага прадпрыемства, захопленых у закладнікі баявікамі ў сераду.

На паўднёвым усходзе Алжыру знойдзеныя целы 25 супрацоўнікаў газавага прадпрыемства, захопленых у закладнікі ваеўнікамі ў сераду.

Пра гэта паведамілі алжырскія ўлады, якія з чацьвярга праводзілі вайсковую апэрацыю па вызваленьні закладнікаў. Раней паведамлялася, што забітыя 23 алжырскія і замежныя закладнікі і ўсе 32 ваеўнікі, якія напалі на прадпрыемства. Вялікая Брытанія пацьвердзіла гібель у Алжыры сямі сваіх грамадзянаў. Пры гэтым японская фірма JGC заявіла, што ўсё яшчэ не вядомы лёс яе 17 супрацоўнікаў — дзесяці японцаў і сямі іншаземцаў, якія працавалі на гэтым аб’екце.

Лічацца зьніклымі некалькі філіпінцаў, грамадзянаў Малайзіі і іншых краінаў. Устаноўлена, што ў групу баевікоў ўваходзілі экстрэмісты зь сямі афрыканскіх краінаў. Паводле афіцыйных дадзеных, былі выратаваныя 685 грамадзянаў Алжыру і 107 замежнікаў, якія апынуліся ў палоне. На месцы падзеяў канфіскаваная вялікая колькасьць зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG