Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісталет у баўгарскага кілера быў газавы


У маладога чалавека, які напаў на трыбуне на лідара баўгарскай партыі Ахмэда Дагана, быў газавы пісталет. Пра гэта паведаміла Наша Ніва са спасылкай на Эўраньюз.

Як паведамлялася раней, баўгарскі палітык турэцкага паходжаньня, лідар партыі «Рух за правы і свабоды» Ахмэд Даган прамаўляў на партыйным зьездзе, калі на сцэну ўварваўся невядомы мужчына і накіраваў пісталет на галаву прамоўцы. Падалося, што маладзён стрэліў, а пісталет зрабіў асечку. Пісталет быў газавым. Нападніка неадкладна схапілі і жорстка зьбілі.

Ахмэд Дэмір Даган зьяўляецца заснавальнікам і нязьменным лідэрам створанага ў 1990 годзе «Руху за правы і свабоды», які зь лібэральна-дэмакратычных пазыцыяў адстойвае інтарэсы баўгарскіх мусульманаў — галоўным чынам турак, якія складаюць 12% насельніцтва краіны. Пачынаючы з 1990 года Даган уваходзіў ва ўсе склады парлямэнту, а яго партыя атрымала статус малодшага партнэра ў дзвюх міжпартыйных кааліцыях, што фармавалі ўрад Балгарыі з 2001 па 2009 год.

У выступе, які перапыніў чалавек зь пісталетам, палітык павінен быў абвясьціць пра свой сыход на пэнсію, паведамляе Lenta.ru.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG