Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФІФА: Чэмпіянату СНД па футболе не дапусьцім


Нацыянальная зборная па футболе Узбэкістану

Нацыянальная зборная па футболе Узбэкістану

Прэзыдэнт ФІФА Ёзэф Блатэр заявіў, што правядзеньне чэмпіянату СНД па футболе немагчыма, і параіў старшыню Расейскага футбольнага саюзу Мікалаю Талстых зрабіць усё, каб захаваць чэмпіянат Расеі.

«Чэмпіянат Садружнасьці — няправільнае рашэньне. Яно можа разбурыць піраміду ФІФА і нанесьці велізарную шкоду салідарнасьці ўнутры нашай сям’і. Я хачу параіць Мікалаю Талстых быць прыхільнікам свайго чэмпіянату і забыць пра іншыя лігі», — адзначыў Блатэр, кажучы пра ідэю правядзеньня аб’яднанага чэмпіянату з удзелам камандаў рэспублік, якія раней уваходзілі ў склад СССР.

26 лістападзе 2012 года кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер у інтэрвію сайту ФК «Зеніт», спонсарам якога зьяўляецца «Газпром», прапанаваў арганізаваць чэмпіянат СНД па футболе.

XS
SM
MD
LG