Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Францкевіч адмовіўся працаваць у калёніі за 18 тысяч на месяц


Аляксандар Францкевіч

Аляксандар Францкевіч

Вязень івацэвіцкай калёніі Аляксандар Францкевіч у лісьце дамоў распавёў пра сустрэчу Новага году ў калёніі. Вязьням сэкцыі, дзе знаходзіцца Францкевіч, дазволілі ня класьціся спаць да 12 ночы. «Напісаў, што сачылі за сьвяточным канцэртам і ледзь не прапусьцілі выступ Лукашэнкі», — паведаміла маці палітвязьня Тацяна Францкевіч.

Аляксандар Францкевіч, якога асудзілі на 3 гады зьняволеньня, мае выйсьці на волю ў верасьні. Францкевіч у калёніі не працуе. Паводле маці, паколькі ў сына толькі адна нырка, ён мае права адмовіцца ад працы з мэдычных меркаваньняў. Але справа ня толькі ў здароўі:

«Ён адмовіўся. За такую мізэрную плату — як я чула, за 18 тысяч на месяц — працаваць на гэтай лесазоне ня мае сэнсу. Гэта ж проста бясплатная працоўная сіла, скажам шчыра».
XS
SM
MD
LG