Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палітвязьня Мікалая Дзядка ў турме наведаў адвакат


Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок сядзіць у адной камэры з двума іншымі вязьнямі.

Вязьня магілёўскай турмы Мікалая Дзядка наведаў адвакат. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» бацька актывіста Аляксандар Дзядок.

«Атрымалі інфармацыю пра ўмовы, у якіх знаходзіцца Мікалай у Магілёўскай турме. Зьмясьцілі яго ў камэру разам зь яшчэ двума вязьнямі, але больш пэўна пра тое, хто яны і за што сядзяць, нам невядома. Сын ні на што ня скардзіцца, пра ціск з боку адміністрацыі не казаў», — распавёў Аляксандар Дзядок.

У канцы 2012 году актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок як злосны парушальнік рэжыму быў пераведзены са шклоўскай калёніі ў магілёўскую турму. У калёніі Мікалая Дзядка трымалі ў памяшканьні камэрнага тыпу і зьмяшчалі ў карцэр. Сваякі палітвязьня не выключаюць, што на яго ціснулі, дамагаючыся, каб падпісаў прашэньне аб памілаваньні. У магілёўскай турме Дзядок будзе мець адно кароткатэрміновае спатканьне са сваякамі на год.

Мікалай Дзядок быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. У судзе ён гэтага не прызнаў. Разам зь Дзядком былі асуджаныя паводле таго ж абвінавачаньня Аляксандар Францкевіч і Ігар Аліневіч.
XS
SM
MD
LG