Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Халіп: Цяпер міліцыянты адведваюць мяне кожны дзень


Ірына Халіп

Ірына Халіп

Паводле журналісткі Ірыны Халіп, пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі на яе адрас падчас нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі да яе кожны дзень прыходзяць з праверкай міліцыянты.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі 15 студзеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ірына Халіп нібыта сама ня хоча ехаць у Маскву, хоць ёй нібыта ніхто не перашкаджае.

18 студзеня Ірына Халіп паведаміла «Свабодзе», што зьмены ў яе становішчы пасьля прэсавай канфэрэнцыі наступілі толькі ў горшы бок.

«Адзінае, што зьмянілася ў маім жыцьці пасьля чарговых заяваў Лукашэнкі, — гэта тое, што міліцыянты пачалі кантраляваць мяне яшчэ больш жорстка. Вось два вечары запар прыходзілі. Даўно не было, каб прыходзілі запар некалькі дзён. Прычым па ўсім відаць, што ім самім няёмка выконваць гэтыя загады, але мусяць. У кастрычніку, калі Лукашэнка ўпершыню сказаў, што я нібыта магу езьдзіць куды заўгодна, гэтаксама кантроль адразу павялічыўся. Цяпер тое самае».

Раней жонку экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірыну Халіп папярэдзілі ў міліцыі, што ў выпадку парушэньня ўмоў адбыцьця пакараньня яе тэрмінова адправяць у калёнію.

Журналістка БелаПАН, якая задала Аляксандру Лукашэнку пытаньне пра цяперашні юрыдычны статус Ірыны Халіп, запісалася на прыём да пракурора, як ёй параіў зрабіць на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка. «Яна запісалася на наступны тыдзень», — паведаміла Ірына Халіп.
XS
SM
MD
LG