Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе Цімашэнкі пагоршылася


Дэпутаты праходзяць каля банэра з выявай Юліі Цімашэнкі, 12 чэрвеня 2012 году

Дэпутаты праходзяць каля банэра з выявай Юліі Цімашэнкі, 12 чэрвеня 2012 году

Цімашэнка ўжо тыдзень не заходзіць у палату, патрабуючы прыбраць адтуль усе відэакамэры і зьняць варту ля дзьвярэй.

Стан здароўя экс-прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, якая адбывае турэмны тэрмін, рэзка пагоршыўся. Пра гэта паведамляе яе абаронца Сяргей Уласенка. Раней паведамлялася, што сёньня раніцай з харкаўскага шпіталю, дзе лекуецца Цімашэнка, сілай выправадзілі трох жанчын-дэпутатаў Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына», якія далучыліся да акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня Цімашэнкі. Яны заявілі, што не пакінуць будынак клінікі, пакуль адміністрацыя не выканае патрабаваньні экс-прем’ера.

Цімашэнка ўжо тыдзень не заходзіць у палату, патрабуючы прыбраць адтуль усе відэакамэры і зьняць варту ля дзьвярэй.

Юлія Цімашэнка адбывае сямігадовы тэрмін паводле абвінавачваньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

XS
SM
MD
LG