Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскага прэм’ера ня могуць арыштаваць


Пакістанская паліцыя нясе цела забітага паліцыянта, які расьсьледаваў карупцыйны скандал з удзелам прэм'ера
Пакістанская паліцыя нясе цела забітага паліцыянта, які расьсьледаваў карупцыйны скандал з удзелам прэм'ера

Вярхоўны суд Пакістану запатрабаваў ад супрацоўнікаў ведамства ў барацьбе з карупцыяй цягам шасьці дзён правесьці дадатковае расьсьледаваньне ў зьвязку з абвінавачваньнямі ў карупцыі, прад’яўленымі прэм’ер-міністру Раджу Пэрвэзу Ашрафу.

Учора кіраўнік нацыянальнага бюро кантролю Фасіх Бахары адмовіўся арыштаваць Ашрафа, заявіўшы, што ў матар’ялах ягонай справы ёсьць хібы. Сёньня таксама стала вядома пра гібель аднаго з супрацоўнікаў паліцыі, які расьсьледаваў справу Ашрафа. Камран Файсал быў знойдзены павешаным у гатэлі ў Ісламабадзе, дзе ён жыў.

Абвінавачваньні ў карупцыі былі прад’яўленыя Ашрафу ў аўторак. Гаворка ідзе аб атрыманьні ім хабару пры адабрэньні энэргетычных праектаў, калі ён быў міністрам вода- і электразабеспячэньня ў 2008–2011 гадох.

Пакістанскі прэм’ер не прымае вылучаныя супраць яго абвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG