Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алжыры працягваецца апэрацыя супраць ваеўнікоў


Францускі вайсковец у Малі, 17 студзеня 2013 году

Францускі вайсковец у Малі, 17 студзеня 2013 году

У Алжыры не завершаны крызыс, зьвязаны з захопам закладнікаў на газавым прадпрыемстве.

Як заявіў прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, алжырскія вайскоўцы працягваюць апэрацыю супраць ваеўнікоў, і, магчыма, яшчэ ня ўсе закладнікі вызваленыя.

Учора сілы бясьпекі пачалі апэрацыю па вызваленьни некалькіх дзясяткаў мясцовых і замежных грамадзянащ. Дакладных дадзеных аб ліку загінулых у часе апэрацыі, няма.

Паводле дадзеных алжырскіх СМІ, загінулі чацьвёра замежнікаў і некалькі экстрэмістаў. Прадстаўнік ваеўнікоўпаведаміў, што ахвярамі апэрацыі сталі 50 чалавек, у тым ліку 35 закладнікаў.

У сераду ў Алжыры баевікі, зьвязаныя з «Аль-Каідай», захапілі на газавым радовішчы дзясяткі мясцовых і замежных грамадзянаў. Адным з галоўных патрабаваньняў ваеўнікоў быў вывад францускіх войскаў з суседняга Малі.
XS
SM
MD
LG