Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: гучны гей-скандал вакол атачэньня Саакашвілі


Грузія: гучны гей-скандал вакол атачэньня Саакашвілі

Грузія: гучны гей-скандал вакол атачэньня Саакашвілі

У гэтай гісторыі ёсьць усё неабходнае для скандалу: карумпаваныя паліцыянты, гомасэксуальны сэкс, відэа, шантаж і знакамітасьці.

Грузінскія пракуроры абвінавачваюць былых чыноўнікаў Міністэрства абароны ў здыманьні сэксуальных сцэнаў з удзелам грамадзкіх дзеячоў і выкарыстаньня відэа ў мэтах шантажу. Высокапастаўленыя чыноўнікі з былога ўраду здымалі вядомых грамадзкіх дзеячаў падчас аднаполавага сэксу, а затым выкарыстоўвалі відэа, каб шантажаваць іх.

Паводле інфармацыі, былыя супрацоўнікі Міністэрства абароны вымагалі грошы ў сваіх ахвяраў і прымушалі іх да супрацы са спэцслужбамі. У некаторых выпадках патрабавалі публічна выказаць падтрымку Саакашвілі і яго ўраду.

Каб падмацаваць свае прэтэнзіі, пракуратура выпусьціла некалькі сэкс-відэаролікаў, часткова размытыя, каб не выкрываць асобу ахвяры. Некаторыя мясцовыя тэлеканалы трансьлявалі кадры.


Паводле Пракуратуры, існуюць дзесяткі падобных стужак.

Пракуроры кажуць, тры службовыя асобы былі арыштаваныя і адпушчаныя пад заклад. Яны падазраюцца ў вярбоўцы мужчынаў-геяў, пагражаючы раскрыць іх гомасэксуальнасьць.

Агенты павінны былі спакусіць выбітных людзей і прывабіць іх у кватэры, абсталяваныя ўтоенымі камэрамі. Полавы акт запісваўся на відэа і пасьля выкарыстоўваўся для шантажу.

Гэтыя выкрыцьці могуць нанесьці сур’ёзны ўдар па Саакашвілі. Прэзыдэнт завярае, што да гэтых ролікаў ён ня мае дачыненьня. Ён дадаў, што неўзабаве запрапануе новы законапраект па ўзмацненьні адказнасьці за ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё.

Відэа схаванай камэрай. Грузія

Відэа схаванай камэрай. Грузія



Нядаўна абраны парлямэнт стварыў адмысловую камісію па расьследаваньні парушэньняў з боку папярэдняга ўраду.

Журналісты выказалі заклапочанасьць з нагоды парушэньняў журналісцкай этыкі ў сувязі з публікацыяй такога кшталту відэа. Гей-актывісты таксама занепакоеныя, паводле іх словаў, размыцьцё відэа не гарантуе прыватнасьці.

Раней Саакашвілі заявіў, што сакрэтныя агенты нядаўна спрабавалі запалохаць начальніка раённага аддзела паліцыі, пагражаючы распавесьці яго сыну, што той усыноўлены. Ён прывёў яшчэ адзін выпадак, у якім жанчына-судзьдзя нібыта была зьнятая падчас сэксу са сваім бойфрэндам, а затым шантажаваная і вэрбанавая спэцслужбамі Іванішвілі.

XS
SM
MD
LG