Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: САЮЗ, ХАЎРУС, ЗЬВЯЗ


Юрась Бушлякоў, Менск

Слова хаўрус прыйшло да нас зь iдышу. У беларускай лiтаратурнай мове ХХ ст. хаўрус – гэта перадусiм ‘кампанiя, сябрына, група людзей, блiзкiх паводле сваёй дзейнасьцi, мэтаў або зацiкаўленьняў’. Скажам, хаўрус машыны рамантаваць. Такi хаўрус можа мець агульную маёмасьць, iначай кажучы, хаўрусны iнструмэнт. Супольнiкi ў хаўрусехаўрусьнiкi. Ёсьць у гэтым лексычным гнязьдзе й размоўны дзеяслоў – хаўрусаваць, значыць мець супольны клопат, агульныя мэты. У ХХ ст. хаўрус рэдка выходзiў за межы бытавога ўжытку – хаўрусамi амаль не называлi грамадзкiх арганiзацыяў, таварыстваў або партыяў. Сярод беларускiх суполак усяго сьвету ёсьць сёньня, здаецца, толькi адна з хаўрусам у назове – Беларускi хаўрус у Францыi.

Рэальную канкурэнцыю слову cаюз пры называньнi рознага тыпу аб’яднаньняў i пагадненьняў складае цяпер назоўнiк зьвяз. У традыцыйнай беларускай мове былi словы зьвязаць, зьвязак, повязь, у мiнулым стагодзьдзi да iх дадалося яшчэ адно ўтварэньне з коранем вяз- – назоўнiк зьвяз. Усё часьцей чуем пра вайсковы зьвяз або сямейны зьвяз. Зьвязамi без усякiх засьцярог называем замежныя арганiзацыi й партыi, беларускiя тым часам, як правiла, мянуем cаюзамi – зважаем на афiцыйны назоў. Скажам, Эўрапейскi зьвяз, але Саюз беларускiх пiсьменьнiкаў. Такое разьмежаваньне хутчэй за ўсё часовае – пашыраючыся, слова зьвяз раней цi пазьней трапiць i ў афiцыйныя назовы беларускiх арганiзацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG