Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІЯЎ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Вучоныя паведамляюць, што яны дасьледавалi закамянелае дно Арабiйскага мора, дзе ў часе ўзмацненьня сэзонных дажджоў плянктон размнажаецца асаблiва хутка. У якасьцi прычыны зьмены клiмату дасьледчыкi называюць павелiчэньне ўтрыманьня вуглякiслага газу ў атмасфэры, парнiковы эфэкт i павышэньне сярэднiх тэмпэратураў у паўночных шыротах.

ФРАНЦЫЯ. Эўрапейскiя вучоныя стварылi ўнiкальны тэлеэкран. Яго таўшчыня не перавышае таўшчынi звычайнай алюмiнiевай фальгi. Вынаходнiцтва зробленае паводле фундамэнтальных працаў 1980-х гадоў. Аднак тады змаглi стварыць толькi карцiнку, якая мела брудна-жоўтую афарбоўку. Запатрабавалася 2 дзесяцiгодзьдзi на тое, каб дамагчыся паўнавартаснай колеравай гамы. Асаблiвасьць новых экранаў палягае ў тым, што яны могуць мець у даўжыню сотнi мэтраў. Тэхналёгiя iх вытворчасьцi нагадвае вытворчасьць звычайнай фальгi. Мяркуецца, што новыя тэлевiзары ўжо хутка зьявяцца на рынку.

БРАЗЫЛІЯ. Вулкан, якому амаль 2 мiльярды гады знайшлi навукоўцы на поўначы Бразiлii ў штаце Пара. Адзiн з аўтараў адкрыцьця прафэсар Унiвэрсытэту Сан-Паўлу Каэтана Жулiянi лiчыць, што гэты вулкан – самы стары, зь вядомых навуцы, на плянэце. Паводле сёньняшнiх уяўленьняў, узрост зямлi складае каля чатырох з паловай мiльярдаў гадоў. Вулкан даўно патух, але шмат мiльёнаў гадоў таму зь яго жарала выкiдвалася гiганцкая колькасьць попелу i лавы, якая пакрыла ўсё навакольле ў радыюсе 22 кiлямэтры. Вучоныя зьдзiўленыя, што цела такога старога вулкану, якое зараз узвышаецца на 250 мэтраў, вельмi добра захавалася.

ЗША. Амэрыканская кампанiя “Баер” атрымала дазвол на продаж свайго новага леку “Vardenafil”, якi мае выкарыстоўвацца дзеля лекаваньня iмпатэнцыi. Прэпарат прайшоў усе клiнiчныя выпрабаваньнi, мяркуючы па вынiках якiх, ён стане сур’ёзным канкурэнтам шырока вядомай “Вiягры”. Дасьледаваньнi, у якiх бралi ўдзел мужчыны, што пакутуюць на слабую цi непрацяглую эрэкцыю, паказалi, што эфэктыўнасьць новага леку складае 85 адсоткаў. А гэта на тры адсоткi болей, чым у “Вiягры”. Пры гэтым, “Vаrdenafil” дзейнiчае хутчэй i мае меней другасных эфэктаў, чым “Вiягра”. Новы лек на амэрыканскiм рынку мае зьявiцца ў 2003 годзе.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Брытанскiя i аўстралiйскiя вучоныя пацьвердзiлi гiпотэзу, што каля 4 мiльярдаў гадоў таму Зямля i яе адзiны спадарожнiк былi моцна бамбаваныя мэтэярытамi, якiя падалi на плянэту цягам 100 – 200 мiльёнаў гадоў. Супрацоўнiкi Оксфардзкага i Квiнслендзкага ўнiвэрсытэтаў выявiлi ва ўзорах найстаражытнейшых горных пародаў з Грэнляндыi i Канады сьляды мэтэярытнага дажджу. Кампутарнае мадэляваньне дазваляе меркаваць, што на самым пачатку iснаваньня нашай плянэты на яе абрынулiся болей за 20 тысячаў гiганцкiх мэтэярытаў, папярочнiк якiх складаў болей за 20 кiлямэтраў.
XS
SM
MD
LG