Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Фэстываль – найвялікшая такога тыпу імпрэза ў сьвеце – ладзіцца ў 12 раз міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Human Rights Watch”. Цягам двох тыдняў будуць паказаныя фільмы, што дакумэнтуюць парушэньні правоў чалавека ў сьвеце. Сярод сябраў журы – выбітныя рэжысэры Мілаш Форман і Сыдні Люмэт.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. І ў век электронных мэдыяў для маладых брытанцаў Шэксьпір па-ранейшаму важны – такая выснова паўстае з надрукаваных у аўторак вынікаў анкетаваньня 650 чалавек ва ўзросьце ад 15 да 35 гадоў. Каля траціны зь іх лічаць, што п’есы Ўільяма Шэксьпіра пакінулі нясьцёрты сьлед на ангельскай мове. 28% апытаных за апошні год бачылі нейкую п’есу Шэксьпіра і толькі 25% былі на канцэрце поп-музыкі. Зусім невялікая колькасьць рэспандэнтаў лічыць, што час тэатру прайшоў. Толькі 3% адчувала б сябе ніякавата на шэксьпіраўскіх прадстаўленьнях. Вынікі апытаньня маладых брытанцаў вельмі аптымістычныя – лічыць Каралеўскае Шэксьпіраўскае Таварыства, паводле замовы якога яно і было праведзенае адным з найбуйнейшых цэнтраў сацыялягічных дасьледаваньняў “MORI”.

НЯМЕЧЧЫНА. У нямецкім горадзе Касэль адчынілася найбуйнейшая ў сьвеце выстава сучаснага мастацтва “Дакумэнта”. 118 мастакоў з усіх кантынэнтаў выстаўляюць каля 450 твораў у трох залях «Museum Fridricianum»на плошчы ў памеры 10 тысячаў квадратных мэтраў, а таксама на адчыненых пляцоўках гораду. Упершыню “Дакумэнта” адбылася ў 1955 годзе. Яе заснавальнікам быў нямецкі мастак і тэарэтык мастацтва Арнольд Бодэ. Ад 1972 году яна ладзіцца раз на пяць год, зьбіраючы вядучых мастакоў і арт-крытыкаў з усяго сьвету. Адзнакі сёлетняй выставы – малавядомае незаходняе мастацтва займае прыкладна траціну з выстаўленых твораў, а таксама перавага фота- і відэамастацтва над жывапісам і скульптурай.

ІРЛЯНДЫЯ. Учора былы сябра гурту “The Beatles” сэр Пол Макартні ажаніўся ў другі раз. Шлюбная цырымонія легенды музычнага мастацтва ХХ стагодзьдзя, 59-гадовага Макартні і былой мадэлі, 34-гадовай Хезэр Мілз адбылася ў касьцёле Сьвятога Сальватора на тэрыторыі замку Лэслі, што разьмешчаны ў ірляндзкай вёсцы Гласла. На вясельлі прысутнічалі каля 300 гасьцей, паводле сэра Макартні, толькі “сям’я і сябры”. Сярод іх – Біл Клінтан, Элтан Джон і іншыя знакамітасьці. Сьведкам жаніха быў ягоны брат Майк, які ў той жа якасьці выступаў і ў 1969 годзе, калі музыка браў шлюб зь Ліндай. Падчас цырымоніі яшчэ адзін былы “бітл” Рынга Стар прачытаў паэму, у якой выкарыстаныя словы песьні “The Beatles” – “All You Need is Love”.

PACЕЯ. Кітайскі скрыпач Сі Чэнь возьме ўдзел у 12-м Міжнародным конкурсе імя Чайкоўскага, нягледзячы на тое, што падчас забурэньняў 9 чэрвеня ў Маскве ён быў зьбіты натоўпам футбольных фанатаў. Сі Чэнь атрымаў траўму пляча, і аргкамітэт фэстывалю вырашыў перанесьці ягоны выступ з 12 на 16 чэрвеня. За гэты час музыка мае цалкам аднавіць працаздольнасьць рукі.
XS
SM
MD
LG