Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЕННЫЯ ІНСПЭКТАРЫ Ў ІРАКУ ЗНАЙШЛІ БОЕГАЛОЎКІ, ЗДОЛЬНЫЯ НЕСЬЦІ ХІМІЧНЫЯ ЗАРАДЫ


Віталь Тарас, Прага

Інспэктары знайшлі там 11 боегаловак да 122-мілімэтровых снарадаў, здольныя несьці хімічную зброю. Усе яны пустыя, але яшчэ адна знойдзеная боегалоўка пакуль выклікае ў інспэктараў сумненьні. Як лічаць інспэктары, боегалоўкі былі зробленыя нядаўна. Яны знаходзяцца “ў выдатным стане і зьяўляюцца аналягічнымі тым, якія былі ў свой час выяўленыя ў Іраку”. Маюцца на ўвазе баягалоўкі, якія Ірак імпартаваў яшчэ пры канцы 1980-х гадоў. Зараз вядзецца падрабязны аналіз знаходкі, каб высьветліць, ці ёсьць у боегалоўках сьляды хімічнай зброі.

Дарэчы, сёньня ж інспэктары ААН наведалі ў Багдадзе дом аднаго зь ірацкіх навукоўцаў у пошуках доказаў наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня. Між іншым, гэта быў першы такі візыт менавіта ў прыватны дом на тэрыторыі Іраку. А тым часам кіраўнік ваеннай інспекцыі ААН Ганс Блікс, які сустракаўся сёньня ў Брусэлі зь кіраўніцтвам Эўразьвязу, назваў сытуацыю ў Іраку “вельмі напружанай і вельмі небясьпечнай”.
XS
SM
MD
LG