Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ІРАК НЯ МАЕ ПЕРАКАНАЎЧЫХ ДОКАЗАЎ АДСУТНАСЬЦІ Ў ЯГО ЗБРОІ МАСАВАГА ЗЬНІШЧЭНЬНЯ


Віталь Тарас, Прага

Зьмест дакладу пакідае сумненьні ў тым, што ў краіне адсутнічае біялягічная альбо хімічная зброя. Пасол Злучаныя Штатаў у ААН Джон Нэграпонтэ абвінаваціў Ірак у “істотных парушэньнях”, паколькі ў дакладзе ёсьць шмат прабелаў.

“Сапраўды варта жалю, што Ірак, якому была прадастаўленая магчымасьць удзельнічаць ў складаньні рэзалюцыі Рады Бясьпекі, вярнуўся да практыкі ўмаўчаньняў, хітрыкаў, няпраўды”.

Адносна дакладу, прадстаўленага Іракам, Джон Нэграпонтэ заявіў: “Даклад ад 7-га сьнежня ня ўтрымлівае нічога, што магло б разьвеяць сур’ёзныя сумненьні, якія мы маем адносна праўдзівасьці ірацкага рэжыму, і не дае нам упэўненасьці, што Ірак імкнецца выканаць патрабаваньні аб раззбраеньні.”

Тым часам віцэ-прэзыдэнт Іраку Ясін Рамадан заявіў, што ягоная краіна ня мае зброі масавага зьнішчэньня і што ЗША толькі шукаюць падставы, каб напасьці на Ірак. Сёньня ж у Багдадзе адбылася прэсавая канфэрэнцыя дарадцы прэзыдэнта Садама Хусэйна ў справах навукі Аміра Аль-Саадзі. Вось як ён пракамэнтаваў заяву амэрыканскага боку аб тым, што даклад Іраку аб узбраеньнях – няпоўны.

“Усё гэта толькі заявы. Яны не прывялі ніводнага доказу ў пацьверджаньне гэтага. Яны працягваюць гаварыць гэта, відавочна спрабуючы апярэдзіць ацэнку адмыслоўцаў. І я павінен дадаць, што мы чуем толькі палітычныя спэкуляцыі падобнага кшталту, але ня чуем, каб хоць адзін аўтарытэтны экспэрт у галіне ўзбраеньняў выказаў прэтэнзіі да нашага дакладу”.
XS
SM
MD
LG