Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FINANCIAL TIMES: МІЖНАРОДНЫ ЦІСК ДЗЕЛЯ АБМЕЖАВАНЬНЯ ЭКСПАРТУ ЗБРОІ МЕЎ МАЛЫ ЎПЛЫЎ НА БЕЛАРУСЬ


Юры Сьвiрко, Прага

“Цягам апошнiх трох гадоў Багдад усё больш i больш зьвяртаўся да Беларусi й Украiны па зброю”, – зазначае “Financial Times” i працягвае: “Расея, ягоны традыцыйны пастаўшчык, наважаная да свайго новага сяброўства са Злучанымi Штатамi й ня хоча парушаць эмбарга ААН, накладзенае на Ірак, хаця расейская зброя усё яшчэ прасочваецца ў Ірак праз пасярэднiкаў”.

Газэта зазначае, што сьведчаньнi супраць Беларусi й Украiны ўзрастаюць: гэта й таемныя запiсы, зробленыя ў кабiнэце ўкраiнскага прэзыдэнта Леанiда Кучмы, перахопленыя пастаўкi, арышт падазраваных гандляроў зброяй, даклады заходнiх выведак, а таксама дыпляматычныя манэўры Багдаду.

“Financial Times” цытуе былога высокапастаўленага чыноўнiка расейскага мiнiстэрства замежных справаў: “Іракцы ёсьць актыўнымi ўва Ўкраiне ды актыўнымi ў Беларусi. Апрача зброi, яны хочуць атрымаць тэхнiчную палтрымку й навучаньне”.

З гэтай заявай пагаджаюцца й заходнiя аналiтыкi. “Калi б дзесьцi ў былым Савецкiм Саюзе сапраўды нехта пастаўляў зброю ў сумнеўныя краiны, дык я б назваў Беларусь”, – кажа Джулiян Купэр, намесьнiк дырэктара цэнтру расейскiх i ўсходнеэўрапейскiх дасьледаваньняў Бiрмiнгэмскага ўнiвэрсытэту ў Вялiкай Брытанii.

“Financial Times” нагадвае, што сёлета ў лютым высокапастаўлены прадстаўнiк Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША падчас вiзыту ў Менск абвiнавацiў Беларусь у датычнасьцi да паставак зброi й вайсковага навучаньня для так званых краiн-iзгояў, у тым лiку ў навучаньнi iракцаў працы з супрацьракетнымi сыстэмамi С-300, пра якое паведамлялася. А брытанскi прэм’ер-мiнiстар Тонi Блэр абвiнавацiў Беларусь у пастаўцы зброi ў Ірак у сваiм нядаўнiм дакладзе пра вайсковыя магчымасьцi Іраку. Ягонае сьведчаньне ўлучала даклад 1998 году iнспэктараў ААН у Іраку, якiя знайшлi зробленае ў Беларусi абсталяваньне на артылерыйскiм заводзе.

Газэта падае таксама дыяграму – зьвесткi пра дзясятку найбуйнейшых гандляроў зброi ў сьвеце. Беларусь займае апошняе, 10-е месца з 2,1% усяго экспарту зброi ў 2001 годзе. Расея мела 33%, ЗША – 31%, Францыя – 9%, Вялiкая Брытанiя – 8%, Нямеччына – 5%, Кiтай – 3,6%, Швэцыя – 3%. Беларусь можна супаставiць зь Італiяй (2,2%) ды Ўкраiнай (2,6%).

“Financial Times” пiша: “Расея, Украiна й Беларусь, тры найвялiкшыя вытворцы савецкiх часоў, разам экспартавалi летась зброю на суму больш як 5 мiлярдаў даляраў, ня ўлiчваючы нераскрытыя зьдзелкi, i хочуць павялiчваць продажы ў будучым”.

Газэта адзначае, што Расея канцэнтруецца на больш важных клiентах – Кiтаi ды Індыi, пакупнiкоў з усё больш складанымi й дарагiмi запатрабаваньнямi што да найноўшай аэракасьмiчнай тэхналёгii, – а Ўкраiна й Беларусь маюць менш прапановаў для гэтых клiентаў. Гэтым дзьвюм краiнам не хапае расейскiх прыродных рэсурсаў, i яны больш залежныя ад экспарту зброi ды менш пераборлiвыя што да сваiх клiентаў.

“Мiжнародны цiск дзеля абмежаваньня экспарту зброi, як падаецца, меў мала ўплыву на Беларусь, чый прэзыдэнт, падобна, хаваецца за свой статус парыi”, – пiша ўплывовая брытанская газэта.
XS
SM
MD
LG