Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КАНДАЛІЗА РАЙС ПРА ПАЛІТЫКУ ЗША Ў ДАЧЫНЕНЬНІ ІРАКУ


Віталь Тарас, Прага

“Злучаныя Штаты імкнуцца прывесьці сьвет да вырашэньня праблемы Іраку. Злучаным Штатам – выканаўчай і заканадаўчай галінам улады, трэба ў адзін голас заявіць, каб Аб’яднаныя Нацыі ведалі, што Амэрыка здольная дзейнічаць са згоды альбо бяз згоды ААН. Тым ня менш, прэзыдэнт пацьвердзіў гатовасьць зьвярнуцца ў ААН і працаваць далей, аднак мы думаем, што было б памылкай абмяжоўваць нейкім чынам дзеяньні ЗША дзеяньнямі ААН”.

Кандаліза Райс у сваім тэлеінтэрвію казала таксама пра сувязі паміж цяперашнім ірацкім рэжымам і тэрарыстычнай сеткай Аль-Кайда.

“Некаторыя з затрыманых тэрарыстаў, у прыватнасьці тых, хто меў высокія пасады, заявілі, што Ірак прадаставіў магчымасьць Аль-Кайдзе праводзіць у сябе вучэньні з хімічнай зброяй, і такім чынам ёсьць сувязь паміж Іракам і Аль-Кайдай. Мы ведаем, што Садам Хусэйн меў доўгую гісторыю дачыненьняў з тэрарызмам увогуле. І ў прыватнасьці, некаторыя сябры Аль-Кайды знайшлі прытулак у Багдадзе”.

У сувязі з пытаньнем аб ранейшых рэзалюцыях ААН адносна ваеннай інспэкцыі ў Іраку, Кандаліза Райс падкрэсьліла:

“Старыя правілы гульні непрымальныя. Злучаныя Штаты вельмі цьвёрда перакананыя, і аб гэтым сказалі і прэзыдэнт, і віцэ-прэзыдэнт, што інспэкцыя патрэбная, урэшце, не сама па сабе. Гэта пытаньне раззбраеньня ірацкага рэжыму, паколькі чым большая небясьпека, што Садам Хусэйн мецьма ядзерную, хімічную і біялягічную зброю, тым большай будзе пагроза для ірацкага народу, суседзяў Іраку і для нас. Так што справа там ня толькі ў вяртаньні інспэктараў, а ва ўсталяваньні рэжыму, які здольны дасягнуць зьменаў”.
XS
SM
MD
LG