Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЯЦІ АХВЯРАЎ 11 ВЕРАСЬНЯ ПРЫСЬВЕЧАНЫ ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ І ВЫСТАВА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Гэты канцэрт арганізаваны сябрамі мастацкага таварыства “Майстар”, якія ахвяравалі свае малюнкі для ўдзелу ў дабрачынным аўкцыёне, што праз год пройдзе ў Нью-Ёрку. Заробленыя на гэтым аўкцыёне грошы будуць пералічаныя дзецям, чые бацькі загінулі падчас тэрарыстычных актаў 11 верасьня ў ЗША, а таксама на апэрацыі беларускім дзецям, якія пакутуюць ад хваробаў сэрца.

У адкрыцьці канцэрту і выставы ў Палацы мастацтваў брала ўдзел часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Кэрын Стэарт.
XS
SM
MD
LG