Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Швед



Свой погляд на жыцьцё падае 18-гадовы Аляксандар Швед з Горадні. Ён студэнт 1 курсу гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

(Аляксандар Швед: ) “Я пайду добрасумленна служыць у войска толькі калі сюды ўвойдуць расейскія танкі, і тады, як і ўсе мае аднаклясьнікі з Горадні, пайду служыць у партызанскі атрад супраць маскальскіх войскаў.

Як ва ўсіх эўрапейскіх краінах, як на Захадзе, войска павінна быць па жаданьні сэрца, калі я хачу абараняць сваю радзіму супраць усіх ворагаў. Я хацеў бы, каб нашая краіна ўступіла ў НАТО, каб нас абаранялі добрасумленныя эўрапейскія ці амэрыканскія войскі супраць усякіх нападаў азіяцкіх барбараў з боку Расеі ці таго ж Іраку.

У Беларусі маладым быць цяжка, таму што нават у нас у інтэрнаце папярэджваюць, за каго трэба й за каго ня трэба галасаваць, нават на гэтых мясцовых выбарах. Яны лічаць, што гістфак — гэта заўсёды такая апазыцыя, такая істота, якая заўсёды будзе супраць Лукашэнкі і будзе дзейнічаць супраць нашага рэжыму.

Для таго, каб быць шчасьлівым, трэба працаваць на карысьць нашай Бацькаўшчыны, нашай заходняй Беларусі, маёй радзімы. Мая пазыцыя наступная: трэба адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расеяй, з расейцамі і ўступіць у нармальнае цывілізаванае грамадзтва, удзельнічаць у Эўразьвязе”.
XS
SM
MD
LG