Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юля Раманчук



Юля Раманчук – сёлетняя выпускніца 10-й менскай гімназіі. Любіць беларускую й замежную літаратурную клясыку. Сярод айчынных паэтаў непераўзыдзеным лічыць Янку Купалу. Спрабавала пісаць сама, але цяпер марыць стаць прафэсійнай журналісткай.

(Раманчук: ) “Я хачу паступіць на факультэт журналістыкі БДУ. Чаму журналістыкі? Таму што гэта цікава й у беларускай журналістыцы шмат што трэба мяняць. У нас недастаткова сродкаў, а хацелася бы, каб было больш выданьняў ня толькі палітычных для дарослых, але й для моладзі. Мая мара – стварыць часопіс вельмі высокага рангу. Хацелася бы, каб больш было кантактаў зь іншымі краінамі, каб быў абмен і студэнты маглі езьдзіць па сьвеце, вучыцца, і каб гэта было лягчэй у эканамічным пляне. Я хацела бы пажадаць маладым людзям ставіцца адно да другога з дабрынёй, разумець адзін другога. А яшчэ шчасьлівы той у жыцьці, хто задаволены. Таму трэба радавацца таму, што ў нас ёсьць і старацца рабіць па жыцьці тое, што хочацца”.
XS
SM
MD
LG