Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Павал Арцюшкевіч



Менчуку Паўлу Арцюшкевічу 18 гадоў. Ён студэнт вышэйшага будаўнічага каледжу, марыць паступіць ва ўнівэрсытэт. Вывучае ангельскую мову, бо ня бачыць рэалізацыі сябе на радзіме й марыць жыць за мяжой. Мяркуе, што нармалёвае жыцьцё маладых у цяперашняй Беларусі немагчымае.

(Арцюшкевіч: ) “Я й мае сябры выказваем незадаволенасьць эканамічным становішчам. Па-першае, нашыя бацькі ня могуць зарабляць гэтулькі, каб можна было годна ўтрымліваць сям’ю. Даводзіцца самім зарабляць, але грошай усё роўна не хапае.

Па-другое, вельмі незадаволеныя інфармацыйнай блякадай, якую зараз чыняць. Моладзь усё гэта бачыць і разумее, але ж маўчыць, бо затыкаюць рот нават бацькі.

Па-трэцяе, калі дзед ідзе на выбары і кажа, што хоча, каб і ўнукі жылі, як ён, то я хачу сказаць усяму старэйшаму пакаленьню, што не жадаюць яны жыць пры гэтай уладзе.

Я бы хацеў жыць у Эўропе: у Францыі ці Ангельшчыне, але не ў Беларусі. Бо ў Беларусі нельга будзе жыць яшчэ гадоў дваццаць пасьля таго, як наш прэзыдэнт пакіне сваю пасаду. Я лічу, што ўсю моладзь трэба сабраць — і ў іншую краіну. Як Майсей 40 гадоў вадзіў свой народ па пустэльні, а потым моладзь пачала будаваць Ізраіль. Так і тут старэйшае пакаленьне трэба неяк адлучыць ад улады.

Я бы пажадаў маладым людзям хадзіць у тэатры і музэі, адукацыяй сваёй займацца, вучыць замежную мову і старацца паступаць у ВНУ. Ня піць і не паліць, бо на Захадзе мода пайшла на здаровы лад жыцьця”.
XS
SM
MD
LG