Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Фралоў



Аляксей Фралоў, 28 гадоў, музыка, ляўрэат міжнародных конкурсаў, пастар пратэстанцкай царквы.

(Фралоў: ) “Напэўна, маладому чалавеку заўсёды лягчэй, чым старому. Ці цяжка ў Беларусі? Цяжка, бо гэта краіна, якая перажывае трагічны пэрыяд у сваёй гісторыі. Тут цяжка ня толькі маральна, але й эканамічна. Хацелася б, каб сытуацыя зьмянілася да лепшага. І для гэтага трэба прыкладаць намаганьні.

Найперш трэба паверыць у Хрыста, як свайго Збаўцу, таму што ад гэтага залежыць асабісты лёс чалавека. Гэта самае важнае, пра што мы павінны падумаць. Па-другое, трэба быць сумленным грамадзянінам сваёй краіны, не зьяжджаць, не ўцякаць, заставацца тут ды працаваць на Божую славу й дзеля карысьці Беларусі, яе будучых пакаленьняў. Каб ня сорамна было называцца беларусамі ды трымаць бел-чырвона-белы сьцяг. Цаніце сваю маладосьць і не губляйце марна, проста на пустыя гулі й забавы”.
XS
SM
MD
LG