Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксей Сучкоў



Аляксей Сучкоў, 23 гады. Сям’я пераехала на пачатку 90-х зь Вільні ў Менск. У Менску паступіў у інстытут парлямэнтарызму й прадпрымальніцтва. За ўдзел у першым “Маршы Свабоды” адлічаны зь першага курса. Беспрацоўны. Любіць чытаць мастацкую літаратуру. Захапляецца Борхесам.

(Аляксей: ) “Напачатку 90-х пераехалі ў Менск, таму што мой бацька быў палкоўнікам КГБ. Зразумела, што не было іншага выйсьця ў гэткай сытуацыі. Я бачыў, што людзі тут розныя, але мэнталітэт не такі, як у літоўцаў. З прыходам да ўлады Лукашэнкі я пачаў актыўна ўдзельнічаць у апазыцыйных акцыях. За ўдзел у першым “Маршы Свабоды” мяне затрымалі, асудзілі і я “выляцеў” з інстытута. У выніку я не вучуся й зьяўляюся беспрацоўным. Вось гэта мяне падштурхнула да больш актыўнага ўдзелу ў апазыцыйных акцыях. Безумоўна, мне хацелася б нейкіх пераменаў. Але чым больш часу праходзіць, тым менш я бачу сябе ў гэтай краіне. Я хачу пераехаць у Літву, бо там цікавейшае і лепшае жыццё. Там я бачу пэрспэктывы ў грамадзтве да лепшага. Сёньня мне не шкада беларускі народ, бо яны самі не жадаюць пераменаў у сваім жыцьці. Яны не жадаюць свабоды, не жадаюць нармалёвага, годнага жыцьця. Пакуль яны не захочуць быць свабоднымі, іх ніхто ня будзе паважаць”.
XS
SM
MD
LG