Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алесь Залацілін



(Залацілін: ) “Мне падабаецца займацца рэклямай. Я лічу, што гэта вельмі добрая праца. Вельмі цікавая, прынамсі. У свой час сышоў з рэклямнага агэнцтва, лічу гэта за памылку. Зараз там можна няблага зарабляць. Не ў міністэрстве ж замежных справаў працаваць: малыя заробкі, ня надта шмат пэрспэктываў для кар’ернага росту.

Я працую, спрабую зарабіць грошы і такім чынам зьмяніць жыцьцё да лепшага. Грамадзтва зьмяняецца ў тым ліку ад ступені самастойнасьці асобы. А самастойнасьць асобы, яна зьвязаная з узроўнем даходаў асобы, са здольнасьцю сябе пракарміць.

Хацеў бы часьцей бачыць сябе дзе-небудзь у Празе… Бэрлін, Парыж, Варшава – у якасьці турыста.

Маё хобі – палітыка. Ёсьць жа ў нас яшчэ інстытут дэпутатства, прадстаўнічая ўлада. Магчыма й там неяк сябе паказаць. Бліжэй да пэнсійнага ўзросту. Бо пакуль статус дэпутата не дазваляе чалавеку актыўнага ўзросту рэалізоўваць сябе цалкам.

Я змагаюся з пэсымістычнымі наконт будучыні нашай радзімы настроямі на ўласным узроўні”.
XS
SM
MD
LG