Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Касталанаў



Аляксандар Касталанаў жыве ў мястэчку Сьвіслач, Менская вобласьць. Працуе ў праватнага прадпрымальніка гранулятаршчыкам на перапрацоўцы адыходаў. Будучы юрыст. Чытае прафэсійную літаратуру й слухае клясічную музыку.

(Касталанаў: ) “Я ў сваім жыцьці мяняць нічога не хачу, бо я ім задаволены. Я працую ў прыватнага прадпрымальніка, бо працаваць на дзяржаву мне ня хочацца. Вучуся на першым курсе юрыдычнага факультэту й зараз ужо пачаў дапамагаць людзям нашага мястэчка дамагацца праўды ад уладаў. Я магу бараніць правы нашых грамадзянаў. Пазьбегнуць памылак увогуле немагчыма, але патрэбна іх абмяркоўваць, рабіць зь іх высновы й адпаведна ўсталёўваць сваё жыцьцё. Трэта шмат працаваць, каб дасягнуць посьпеху й прызнаньня сярод сваіх грамадзянаў.

Я лічу, што ў Беларусі можна шчасьліва жыць. Калі мы будзем мець магчымасьць разьвівацца як асобы. Ад уладаў краіны залежыць стварэньне больш спрыяльнага становішча для разьвіцьця дробнага бізнэсу. Я маю жаданьня працаваць, але ня маю магчымасьцяў гэта зрабіць. Я не магу ўзяць пазыку ў банку. А самастойна не магу зарабіць дастаткова грошай для таго, каб распачаць уласную справу. А ад мяне асабіста залежыць упартая праца ў гэтым накірунку”.
XS
SM
MD
LG