Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вольга Бірыла



Мянчучцы Вользе Бірыле 21 год. Яна заканчвае эканамічны ўнівэрсытэт і працуе ў прыватным бізнэсе свайго брата. Любіць вандраваць і сустракацца зь сябрамі. Плянуе стаць “бізнэс-вумэн”.

(Бірыла: ) “Сёньня я студэнтка і сваім студэнцкім жыцьцём вельмі задаволеная. Таму што шмат сяброў — і лепшых за нашых сяброў, нашых людзей проста няма. Але ж у пляне сацыяльнай забясьпечанасьці і ў пляне пэрспэктывы мне здаецца, што тут у нас ёсьць праблемы. І пэрспэктывы на сёньня для маладых людзей, для студэнтаў ня вельмі добрыя. Нам ня трэба кіравацца толькі ў адным кірунку — просьценька ў бок Расеі. Зь іншага боку мы ставім сьцяну, і гэта трэба мяняць.

Я студэнтка эканамічнага ўнівэрсытэту, я таксама працую й у будучыні бачу сябе бізнэс-вумэн. Бо ў наш час жанчыны, як і мужчыны, могуць рабіць кар’еру. І я бачу сябе незалежнай, каб ісьці па жыцьці так, як я хачу, а ня так, як хацелі бы іншыя людзі. Калі б было добрае становішча і нейкая падтрымка альбо штуршок для бізнэсу, то, я лічу, база адукацыйная і практычная для гэтага ў мяне вельмі добрая.

Я бы пажадала студэнтам, маладым людзям майго ўзросту ўсім верыць у сябе. Толькі ў сябе”.
XS
SM
MD
LG