Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірына зь Івянца



Ірына, 17 гадоў. Жыве ў Івянцы, цяпер вучыцца ў менскім будаўнічым ПТВ імя Кедышкі. Любіць розную музыку ў залежнасьці ад настрою. У Івянцы жыве побач з парэшткамі сядзібы графа Драгунцава, якую нядаўна ненаўмысна спалілі падлеткі. Хоча застацца жыць у Менску.

(Ірына: ) "Там шанцаў больш: працягнуць сваё навучаньне і зусім там жыць застацца. Я бачу сваю будучыню: спачатку я атрымаю добрую адукацыю, потым, калі атрымаецца, выйду замуж. Будзе многа-многа дзяцей, і буду ім дапамагаць у жыцьці, так, як мне дапамагае мая маці. Я хачу быць хатняй гаспадыняй.

Моладзь... Ходзіць на дыскатэкі, у кіно. П'янствуюць, пасьля ідуць на дыскатэку. Мне падабаецца гуляць у лесе і каля рэчкі. Я сядзела дома, цераз наш двор бяжыць многа-многа людзей, крычаць "Пажар! Пажар!" Вялікі дым, і пабегла сюды. Так як я тут блізка жыву, мне падабалася сядзець на ганку гэтага дома пана... Я ня ведаю.

Ёсьць музэй, касьцёл, царква будуецца. Хочацца і ў Менску, і хочацца дома".


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG