Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Ляўкоўскі



Раман Ляўкоўскі, 24 гады, з Пружанаў Берасьцейскай вобласьці. Скончыў гістфак БДУ. Захапляецца кампутарным дызайнам.

(Раман: ) “Я скончыў БДУ. Не ўдалося ўладкаваца на працу. Безумоўна, мне ня вельмі падабаецца тое, што ў нашай краіне маладыя пэрспэктыўныя людзі з вышэйшай адукацыяй не патрэбныя. Але мне здаецца, што гэтую сытуацыю можна й трэба зьмяніць. Нават у гэтых умовах жыцьцё атрымліваецца цікавым і насычаным. Кожны вечар нейкія стасункі, кантакты, размовы з зусім невядомымі людзьмі. Вельмі цікава сачыць за рэакцыяй людзей, даведвацца, чым яны цікавяцца.

Я зараз дапамагаю зьбіраць подпісы свайму сябру на мясцовыя выбары. Здаецца, што гэта пэрспэктыўна і ў нас нешта атрымаецца. Вось сустракаешся зь людзьмі, заводзіш зь імі размову… Бачыш чалавека, бывае з болем, з адчаем. Цікава, што ад гэтага адчуваеш нейкую асалоду, што здольны нешта зрабіць. Я адчуваю нейкую патрэбнасьць, нейкую ўсталяванасьць у гэтым сьвеце. Адчуваю, што маё жыцьцё, мая маладосьць не праходзіць марна. Прыносіць нейкую карысьць мне, маім сябрам і гэтым людзям.

Зразумела, што выбарчая кампанія скончыцца. Але мы й надалей будзем размаўляць з людзьмі. Я зразумеў, што самае галоўнае, чаго мы можам дабіцца – гэта пераадолець апатыю, нейкую ўжо бессэнсоўнасьць жыцьця, якую бачыш у людзей. Трэба даць ім адчуваньне патрэбнасьці, дачыненьня да гэтага сьвету. Перакананасьць, што яны ня толькі павінны, але й здолеюць перамяніць гэты сьвет да лепшага. Трэба гэта рабіць, пакуль малады”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG