Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Супрановіч



Менчуку Віталю Супрановічу 23 гады. Ён студэнт факультэту мэнэджмэнту Беларускага ўнівэрсытэту культуры. Заснавальнік прадусарскай кампаніі “Беларуская музычная альтэрнатыва”. Марыць стварыць у Беларусі буйную музычна-прадусарскую карпарацыю.

(Супрановіч: ) “Я зьяўляюся кіраўніком грамадзкай арганізацыі “Беларуская музычная альтэрнатыва”. І нашая задача зрабіць, каб беларуская музыка стала камэрцыйным прадуктам, каб яна гучала ў крамах і кавярнях. Не зважаючы на прэсінг уладаў, мне здаецца, што нам шмат што ўдаецца, і ў гэтым сэнсе я задаволены.

Штосьці зьмяніць? Мне здаецца, што бязь зьмены ўлады нешта зьмяніць у гэтай краіне немагчыма. Калі зьменіцца ўлада, то ўсе перамены, якія нам неабходныя, у тым ліку і для нармалёвага разьвіцьця шоў-бізнэсу, яны адбудуцца самі. Хацелася б, каб была вельмі моцная карпарацыя, якія існуюць ва ўсіх краінах, якія маюць свае радыё й тэлеканалы. Я хацеў бы стварыць такую карпарацыю.

Мне б хацелася пажадаць маладым людзям найперш быць шчырымі перад сабой. Бо шмат маладых людзей выкарыстоўвае сытуацыю, каб пакінуць гэтую краіну. Мая думка, што гэта вельмі надуманыя прычыны. У гэтай краіне пакуль яшчэ можна вучыцца й працаваць, калі ўсё рабіць разумна. Але самае галоўнае — быць шчырымі перад сабой”.
XS
SM
MD
LG