Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Жаўняк



Уладзімер Жаўняк, 21 год. Жыхар Мар’інай Горкі. Сам вырашыў адслужыць у войску. Скончыў тэхнікум па спэцыяльнасьці тэхнік-тэхноляг машынабудаваньня. Працуе ў прыватнай фірме наладчыкам.

(Жаўняк:) “Маю працу, маю някепскі заробак: каля 150, бывае, 170 даляраў за месяц. Тым больш, у Мар'інай Горцы, у правінцыі ня кожны чалавек так жыве. Але ж ёсьць людзі, якія зарабляюць па 300, па 500 даляраў… Мне падабаецца мая спэцыяльнасьць, я лічу сябе ня дрэнным адмыслоўцам, паважаюць на працы.

Некалі ў падлеткавым узросьце захапляўся літаратурай. Сам друкаваўся – “Першацьвет”, “Крыніца”. На сёньняшні час гэта не запатрабавана, таму што звычайныя людзі з глыбінкі , яны можа й ведаюць, але па наслышцы гэты часопіс. Я зразумеў, што літаратурай можаш зарабіць сабе імя, але ў вузкіх колах.

Грошы вырашаюць калі ня ўсё, то вельмі шмат. Гэта і твой адпачынак, і нейкая будучыня: кватэра. Я усё ж больш-менш аптыміст, я веру, што ў краіне зьменіцца нешта. Зьменіцца эканамічная сытуацыя, зьменіцца палітычная. Але, калі мы пойдзем па шляху Кубы, то я за межамі буду, калі не жыць, то легальна працаваць.

Была вера такая, што мы маладыя можам нешта зьмяніць. Надпісы на плотах “Жыве Беларусь!”, маршы пратэсту, усё гэта было. Проста трэба, каб быў яшчэ фундамант пад гэтым усім.

Зьмяняць сытуацыю трэба пачынаць зь сябе”.
XS
SM
MD
LG