Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галіна Яшчанка



Галіна Яшчанка нарадзілася на Беларускім Палесьсі. 28 студзеня ёй спаўняецца 21 год. Галіна вывучае эканоміку адначасова ў дзьвюх вышэйшых навучальных установах – у Менску і Варшаве. Прычым у Варшаве Галіна вучыцца цалкам на ангельскай мове. Яна добра сьпявае, танчыць, бярэ актыўны ўдзел у дзейнасьці варшаўскага Інстытуту беларускай культуры, а ў часе вакацыйных экспэдыцыяў на ровары зьбірае аўтэнтычныя беларускія народныя строі.

(Яшчанка: ) “Я люблю ўпрыгожваць хату. На конях езджу, на роварах таксама.

Магу сказаць, што я цалкам самадастатковы чалавек, цалкам упэўнены ў сабе.
У сваім жыцьці я нічога не хачу зьмяніць. Бо калі хачу нешта зьмяніць, то мяняю гэта адразу. У краіне, натуральна, шмат трэба зьмяняць – і каго, і чаго.

Я хачу шмат вучыцца і стаць прафэсіяналам у сваёй справе. Магу сказаць, што вялікім шчасьцем беларусаў ёсьць тое, што гэта народ працавіты. І я хачу, каб мой родны народ накіроўваў гэтую працавітасьць на самарэалізацыю – вучобу, працу. Краіне насамрэч патрэбныя прафэсіяналы, якія не адступаюць ад свайго, якія змагаюцца, ідуць наперад, працуюць, якія шчасьлівыя.

Калі ў мяне ёсьць вольны час – я кладуся спаць! Адзіная мая мара – выспацца нармальна. Бо жыцьцё – гэта марафон. Кожная хвіліна мусіць быць эфэктыўнай і адданай. Трэба працаваць і добра зарабляць.

Добра ведаю ангельскую, расейскую і, натуральна, родную беларускую. Добра знаёмая з гішпанскай, французкай і нямецкай мовамі. Падрабляю тут у Варшаве – выкладаю мовы. Вось тарашкевіцу выкладаю для адной амэрыканкі”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG