Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна



18-гадовая Тацяна навучаецца ў філіяле Маскоўскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэту ў Менску на факультэце “Сацыяльная работа”. Тацяна любіць яркія колеры й называе сябе авантурысткай.

(Тацяна: ) “Мы любім рабіць розныя пэрформансы на вуліцах. Прыкладам, браць розныя музычныя інструмэнты (я вельмі люблю барабаны) і ісьці граць, ствараць шмат шуму на вуліцы, пужаць людзей. Размалёўваем твары й вітаемся з нашымі шэрымі беларускімі людзьмі, якія ідуць чамусьці вельмі засмучаныя.

Я ня ведаю, чым буду займацца, але хацела бы быць зьвязаная з культурай і мастацтвам. Я не задаволеная сваім жыцьцём. Я хацела бы зьмяніць, напэўна, усё. Я авантурыстка паводле сваёй сутнасьці, і таму мне хацелася б перагарнуць усё дагары нагамі й паглядзець, як яно будзе так. Чалавек ёсьць самым галоўным ворагам самаму сябе. Чалавек сам стварае сабе ўсе перашкоды.

Я бы хацела пажадаць слухачам Радыё Свабода не глядзець на ўсё аднабока, а паспрабаваць зьмяніць свой пункт гледжаньня”.
XS
SM
MD
LG