Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Павал Гормаш



Паўлу 24 гады, ён эканаміст, сацыял-дэмакрат. Павал Гормаш працуе малодшм навуковым супрацоўнікам інстытуту Міністэрства эканомікі. Балятуецца ў мясцовыя саветы.

(Павал: ) “Па спэцыяльнасьці я эканаміст. Шмат уклаў у сваю адукацыю. Шмат было надзеяў, шмат матэрыяльных рэсурсаў выдаткаваў. Цяпер я разумею, што дзяржава маладых людзей ставіць на апошняе месца. Малады эканаміст, калі ён хоча працаваць не ў бізнэсе, а ў навуцы, то ён павінен працаваць бесплатна. У мяне маладая сям’я, маленькі сын. Канечне, ёсьць вялікія матэрыяльныя праблемы. Я працую, каб карміць сваю сям’ю, але дзяржава за мой труд плаціць мізэрны заробак, нейкіх сто тысячаў. Я вымушаны шукаць нейкія падпрацоўкі. Што рабіць? Гэта пытаньне не толькі палітычнае, але й эканамічнае. Усё залежыць ад таго якая палітыка праводзіцца ў краіне. Паўсюль, дзе ёсьць дзяржаўная праца, маладыя не патрэбныя. Трэба прыкласьці шмат намаганьняў, каб чагосьці дабіцца, нешта даказаць. Канечне, яшчэ мала вопыту, але ёсьць вялікі патэнцыял. Гэты патэнцыял здолее зьмяніць сытуацыю ў дзяржаве, у грамадзтве. Узьнікае пытаньне: “Як гэта ўсё зрабіць?” Маладыя людзі павінны зразумець, што яны гэта будучыня. Яны павінны быць актыўнымі ў грамадзкім жыцці, дабівацца зьменаў, у тым ліку, і праз удзел у палітычным жыцьці. Менавіта з гэтае прычыны я ўдзельнічаю ў выбарах, як і многія маладыя людзі. Спадзяюся, што грамадзтва зразумее, што будучыня за маладымі эканамістамі, палітыкамі, навукоўцамі”.
XS
SM
MD
LG