Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Палонскі



Аляксандру Палонскаму 23 гады. Ён любіць айчынную рок- і поп-музыку, любіць бываць у кіно, чытаць Генрыка Сянкевіча й Віктара Гюго. Але здараецца гэта даволі рэдка, бо нават свой вольны час Аляксандар прысьвячае пераважна працы. Жыцьцё маладых у Беларусі называе складаным, але не безнадзейным.

(Палонскі: ) “Я працую ў Нацыянальнай Акадэміі навук — “Белаўтатрактарабудаваньне”. Маю малы заробак і хацеў бы мець прыватную справу. Але ў той сфэры, дзе я працу, вельмі цяжка арганізаваць свой бізнэс. Гэта радыёэлектроніка, а канкурэнцыя на гэтым рынку вельмі вялікая, шмат замежных кампаніяў працуе. Я толькі год таму закончыў інстытут, таму цяпер напрацоўваю вопыт, працую ў іншых камэрцыйных структурах. Хацеў бы знайсьці сваю “палову” й ажаніцца, а пакуль рыхтую матэрыяльную базу, спрабую падпрацоўваць.

Канечне, хацеў бы, каб нашая краіна не лічылася краінай другога гатунку, амаль што як Ірак. Хацелася б, каб гэта зьмянілася ў лепшы бок. Каб стаўленьне эўрапейскіх краінаў, Амэрыкі да Беларусі палепшылася. Але як гэта зрабіць? Яны па нашыму лідэры лічаць, што ўся краіна такая.

Я паважаю наш народ. Крыху не шанцуе нам у гэтым жыцьці, але мы вартыя лепшай долі. Я бы хацеў пажадаць усім, каб больш працавалі, таму што толькі працай мы можам падвысіць наш узровень. Няма часу на гулі й нейкія пустыя тусоўкі”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG