Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Студэнт Аляксей



Сёньня – маналёг студэнта Беларускай палітэхнічнай акадэміі Аляксея. Запіс зроблены на вуліцах Менску. Аляксей працуе электрыкам:

(Аляксей: ) “Я працую і вучуся завочна. У мяне пакуль праблем няма. Але праблемы ёсьць, скажам, у майго малодшага брата. Ён закончыў коледж, ён бухгальтар. Ён ня можа знайсьці працу, ён робіць простым рознарабочым.

Я ня ведаю, калі шчыра казаць, што далей рабіць. У каго будзе розум, ён проста з гэтай краіны зьедзе. У нас няма гаспадара. Трэба мяняць прэзыдэнта, будзе добры мужык – а не мужлан, які ў нас зараз – будзе ўсё нармальна. Астатняе – дом пабудаваць, машыну купіць – гэта залежыць асабіста ад самога чалавека, гультай ён ці не.

Я буду далей расьці па сваёй спэцыялізацыі па сваёй спэцыялізацыі, на адным месцы я стаяць не хачу. У мяне шмат сваякоў у розных краінах, я магу туды зьехаць. Які сэнс заставацца тут, калі тут нічога ня робіцца для простага народу. Сказаць кожнаму – зьбірайцеся адсюль і паехалі адсюль, хай гэтая дзяржава згніе – таксама ня скажаш. У каго тут пэрспэктывы ёсьць...

Я слухачам Радыё Свабода жадаю думаць сваім розумам”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG