Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдар Жывалеўскі



Сёньня – маналёг 20-ці гадовага Фёдара Жывалеўскага. Фёдар нарадзіўся ў Горадні, ён – лідэр рок-гурту “Голая Манашка” і каардынатар моладзевага праекту “СупКультУра”:

(Жывалеўскі: ) “Я лічу сябе самым шчасьлівым чалавекам на гэтай плянэце, таму што я люблю самае лепшае, што можна любіць наагул у гэтым жыцьці. Я люблю сваю плянэту.

Хочацца лепшым станавіцца. Было б сьмешна казаць — бліжэй да Бога, але тое, чым я зараз займаюся, вельмі падобна на рэлігію. Я працую з тымі, хто побач са мной. Гэта розныя людзі, але ў іх ёсьць адна агульная рыса — гэта “перакуленая” моладзь.

Сям’я патрэбная. Прычым ня тая стандартная сям’я, якую мы прывыклі бачыць кожны дзень. Гэта можа быць група людзей мужчынскага ці жаночага полу, гэта людзі, якія жывуць паводле прынцыпаў братэрства. Патрэбна ствараць альтэрнатыўную беларускую мову, беларускую культуру. Я ўвесь час намагаюся размаўляць і сьпяваць на той мове, якая магла б стаць мовай вуліц. Можна было б сьпяваць “Зорку Вэнэру” на верш Максіма Багдановіча пад гітару і зрабіць такі варыянт, які мог бы потым сьпявацца ў пад’ездах.

Я стану рабом неймаверных велічынь
І ў целе асабістым, быццам, нечаканы госьць.
Мне вельмі НЕЯК дзеля таго, каб НІШТО
Нічога не рабіла там, дзе НЕШТА яшчэ ёсьць”.
XS
SM
MD
LG