Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віталь Палінеўскі



Сёньня гаворыць Віталь Палінеўскі, адміністратар беларускага каталіцкага Інтэрнэт-парталу. Віталь мае ўкраінскае грамадзянства, але жыве і працуе ў Беларусі.

(Палінеўскі: ) “У маім жыцьці значную ролю іграе рэлігійнасьць. Гэта, можна сказаць, фундамэнт майго жыцьця, маёй філязофіі.

Тая справа, якой я займаюся, — пэрспэктыўная, і я не хвалююся за сваю будучыню, што мне ня будзе хапаць грошай, ці мне давядзецца рабіць нешта тое, што мне нецікава. Але праца працай, а ўдзельнічаць у жыцьці касьцёлу таксама неяк трэба. І вось якім чынам? Адныя сьпяваюць у хоры, іншыя яшчэ штосьці робяць. Я лічу, што мне ў некаторым сэнсе пашанцавала…

Я баюся ня страціць тое добрае, што маю — свае дачыненьні зь сябрамі, з роднымі. Я бачу сябе ў будучыні вольным чалавекам, залежным толькі ад Бога, і што я буду мець магчымасьць без усялякіх перашкодаў рабіць тое, што на карысьць людзям і Богу. Я бачу сябе шчасьлівым мужам і бацькам. Хацеў бы адчуваць сябе эўрапейцам”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG