Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Бугаева



(Бугаева: ) “Часам паўстае пытаньне: няўжо грамадзтву больш не патрэбна, каб чалавек быў усебакова адукаваным? З кожным годам усё цяжэй навучыць дзяцей граматна пісаць. І справа ня толькі ў тым, што яны менш чытаюць. Год ад году скарачаецца колькасьць гадзін, аддадзеных мове і літаратуры. Хацелася б усё гэта зьмяніць, але гэта не ў маіх сілах.

Нядаўна я выйшла замуж, і ў мяне нарадзіўся сын. З аднаго боку, гэта вялікае шчасьце, але з другога – гэта шматлікія складанасьці. Тых грошай, што я атрымала ў дапамогу пры нараджэньні ледзь хапіла на першае неабходнае. А як жыць далей? Трэба працаваць і бацьку, і маці, каб забясьпечыць добрае харчаваньне, і якое-ніякое адзеньне для малюткі.

Як чалавек аптымістычны, пры ўсіх складанасьцях я веру: хуткім часам усё зьменіцца і ў маім жыцьці, і ў жыцьці нашай краіны”.
XS
SM
MD
LG