Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арына Шыкурова



16-гадовая Арына Шыкурова нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер яна навучэнка 23-й беларускай гімназіі ў Менску. Да гэтага вучылася ў рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. Скрыпачка.

(Шыкурова: ) “Мне надакучыла несправядлівасьць, і я проста вырашыла сказаць усім “не”. Я заўсёды атрымлівала за сваю адкрытасьць да ўсіх, бо я казала ўсё, што я думаю пра чалавека адразу, не разважаючы…

Ведаеце, самае цяжкае — гэта быць ня першай, а другой. А я хачу зараз быць другой. Калісьці я заўсёды хацела быць першай, цяпер мне гэта не патрэбна. Я лепей буду разважаць, а першыя будуць рабіць. Скрыпка патрабуе быць першай. Сам інструмэнт — сола, ён інакш ня можа, і ад гэтага “садзіцца“ сэрца, “садзіцца” наогул розум. Таму што тут толькі адно — быць першай. Так, я вельмі люблю скрыпку й іграць на ёй, але гэта не маё.

Я думаю, што празь дзесяць гадоў я буду ўсё тая ж другая, на другім месцы, але сапраўды знайду сваю справу, якая бы дапамагала ў жыцьці. Я буду напэўна расьці.

Ня бойцеся быць самімі сабой. Грамадзтва хоча, каб мы насілі маскі, і паводле гэтых масак нас судзяць. Ня трэба насіць гэтыя маскі. Здыміце іх!”

Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG