Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Кашчыц



У сёньняшняй праграме – маналёг 20-ці гадовага Віктара Кашчыца. Віктар вучыцца на эканаміста, любіць актыўны адпачынак і хоча займацца бізнэсам.

(Кашчыц: ) “Ці задаволены я сёньняшнім жыцьцём? У гэты момант – так, задаволены. Але пэрспэктываў няма ніякіх. Праблема ў тым, што працы тут у Беларусі зусім няма. Тут жыць, напрыклад, у Менску, і зарабляць, каб купіць сабе кватэру – гэта немагчыма. Асабіста я зараз вучуся на эканамічным факультэце, я хацеў бы стаць прадпрымальнікам. Мой брат зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, і я ведаю, якая гэта цяжкая справа. Трэба зьмяняць заканадаўства, каб даць свабоду прадпрымальнікам, каб сьціраць межы, каб гандаль узмацняўся. Будзе гандаль – будуць грошы, будзе народ жыць добра.

Мне б хацелася пажадаць больш актыўнасьці. Актыўнасьці ў палітычным жыцьці, таксама й у эканамічным. Мне здаецца, што нашая моладзь – самая пасіўная моладзь, мабыць, ува ўсёй Эўропе. Мы адказныя за сваю будучыню. Гэта мы галасуем на выбарах”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG